«Карта госьця» II Эўрапейскіх гульняў паступіла ў продаж

"Карта гостя" II Европейских игр поступила в продажу
Спецыяльны фармат "Карты госця", брэндаваны для II Еўрапейскіх гульняў, паступіў у продаж, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік цэнтра "Карты госця" УП "Мінгардаспрaўка" Аляксандр Шыфрын.

Карта разлічана на 10 дзён (240 гадзін) і каштуе Br16,5. На гэты час яе ўладальніку прадастаўляюцца зніжкі ад 10% да 64% на наведванне музеяў і музейных комплексаў Мінска і наваколля, экскурсій, аквапарка. Таксама на працягу трох гадоў пасля набыцця карты па ёй можна на 5-20% танней купіць тавары і атрымаць паслугі ў аб'ектах супутстўючага сэрвісу - гатэлях, рэстаранах і кафэ, крамах гандлёвых сетак, пунктах пракату аўтамабіляў і веласіпедаў. Як адзначыў Аляксандр Шыфрын, "Карта госця" II Еўрапейскіх гульняў актывуецца з 17 чэрвеня напярэдадні значных міжнародных спаборніцтваў. "Прапануем спартсменам і заўзятарам загадзя спланаваць экскурсійную праграму і адпачынак у Беларусі, скарыстаўшыся бонусамі", - адзначыў Аляксандр Шыфрын.

Турыстычны праект "Карта госця" (Minsk Card. Cities&Regions of Belarus) рэалізуецца "Мінгардаспрaўкай" пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры, Мінгарвыканкама і Мінскага аблвыканкама, інфармацыйна-турыстычнага цэнтра "Мінск" па дзяржаўнай праграме развіцця турызму "Беларусь гасцінная" на 2016-2020 гады. У ім удзельнічаюць музеі, галерэі, заапаркі, аквапаркі, гатэлі, рэстараны, кафэ, гандлёвыя аб'екты, пункты пракату аўтамабіляў і веласіпедаў, якія прадастаўляюць бонусы і зніжкі. Калі першапачаткова ў праекце было 74 аб'екты Мінска і Мінскага рэгіёна, то ў цяперашні час ён аб'ядноўвае больш за 200 па ўсёй рэспубліцы.

Да новага турыстычнага сезону іх будзе больш за 1 тыс. Купіць "Карту госця" можна ў кропках продажу, а таксама анлайн. Уся інфармацыя даступная на сайце праекта на англійскай і рускай мовах. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, веславанні на байдарках і каноэ і д зюдо пройдуць у ранзе чэмпіянатаў Еўропы.