Карты добрых спраў і медыясэрца. Моладзь Віцебскай вобласці падтрымала акцыю «За любімую Беларусь!»
– Галоўная мэта праекта – сфарміраваць у маладых людзей пачуццё патрыятызму, прывіць павагу да традыцый, гісторыі і культуры народа, агульначалавечых каштоўнасцей, пашырыць круг зносін дзякуючы сумеснай дзейнасці, – адзначыў першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў Хрол.
У межах акцыі ў Віцебску і Браславе створаны «Карты добрых спраў», якія на працягу года будуць запаўняцца адзнакамі аб здзейсненых добрых справах. Там жа будуць размяшчацца адрасы патрабуючых дапамогі пажылых людзей і шматдзетных сем'яў, тэрыторый, якія патрабуюць добраўпарадкавання. З гісторыямі карт можна будзе азнаёміцца на інтэрнэт-рэсурсах ГА «БРСМ».
У Наваполацку арганізаваны віртуальны фотапраект «Матэрыялы майго сэрца» ў межах гарадскога медыяпраекта «#МаціЗямля». Удзельнікі прадстаўляюць фатаграфіі родных і любімых мясцін Беларусі, з якіх у далейшым будзе сфарміравана медыясэрца. Сярод навучэнцаў школ Аршанскага раёна праходзіць камандны конкурс «Я люблю Беларусь» у форме анлайн-гульні ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Актывісты Полацкага райкама БРСМ праводзяць акцыю па бязвыплатнай здачы донарскай крыві «Дапамога бліжняму аб'ядноўвае сэрцы».