Кожнае трэцяе прадпрыемства-экспарцёр Віцебскай вобласці перайшло на электроннае дэклараванне

24 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Кожнае трэцяе прадпрыемства-экспарцёр Віцебскай вобласці перайшло на электроннае дэклараванне, паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама начальнік Віцебскай мытні Генадзь Пучкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах Генадзя Пучкова, суб'екты гаспадарання ўжо паспелі ацаніць хуткасць, эканомію часу, якія прадастаўляюцца дзякуючы новаўвядзенню. Аднак дзве траціны прадпрыемстваў занялі вычакальную пазіцыю і не спяшаюцца пераходзіць на прагрэсіўныя формы працы. У сувязі з гэтым начальнік Віцебскай мытні нагадаў, што з 1 ліпеня бягучага года ўвоз тавараў у Еўрасаюз ажыццяўляецца з абавязковым электронным паведамленнем. Такім чынам, уключэнне ў сістэму электроннага дэкларавання з'яўляецца і спосабам прасоўвання сваёй прадукцыі на рынкі еўрапейскіх дзяржаў, падкрэсліў ён. Генадзь Пучкоў адзначыў, што Віцебская мытня гатова аказаць дапамогу гаспадарчым суб'ектам у навучанні спецыялістаў. Электроннае дэклараванне 50% экспарту павінна быць укаранёна да 1 верасня 2009 года, а з 1 студзеня 2010 года ўсе экспартныя пастаўкі павінны дэкларавацца такім чынам. -0-