Кожны чацвёрты суб'ект гаспадарання Віцебскай вобласці прымяняе спрошчаную сістэму падаткаабкладання

31 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Суб'екты гаспадарання Віцебскай вобласці, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП), у студзені-лютым павялічылі плацяжы ў бюджэт у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года на 17% да сумы, якая перавышае Br32,2 млрд. у супастаўным вымярэнні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Па даных на 1 сакавіка, спрошчаную сістэму падаткаабкладання прымяняюць амаль 11,5 тыс. плацельшчыкаў вобласці, у тым ліку звыш 4,8 тыс. юрыдычных асоб і больш за 6,6 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры гэтым захоўваецца тэндэнцыя росту папулярнасці спрошчанай сістэмы падаткаабкладання сярод суб'ектаў гаспадарання, якая склалася ў апошнія гады. Так, у параўнанні з данымі за люты 2010 года іх колькасць павялічылася на 17%, такая дынаміка характэрна для ўсіх раёнаў вобласці. Цяпер выбар на карысць спрошчанай сістэмы падатковай справаздачнасці зрабіла кожнае чацвёртае прадпрыемства і амаль кожны чацвёрты індывідуальны прадпрымальнік. Найбольшая колькасць плацельшчыкаў па спрошчанай сістэме працуюць у Віцебску (больш за 4,5 тыс.), а таксама ў Наваполацку і Оршы (у абодвух гарадах больш за 1 тыс. суб'ектаў гаспадарання). У студзені-лютым паступленні ад юрыдычных асоб, якія прымяняюць ССП, склалі Br25,6 млрд., плацяжы індывідуальных прадпрымальнікаў па ССП склаліся на ўзроўні Br6,6 млрд. За два месяцы падатковая запазычанасць плацельшчыкаў па ССП знізілася на Br4,5 млн. і склала Br61,9 млн. Даўжнікамі перад бюджэтам значацца ўсяго сем плацельшчыкаў, якія прымяняюць ССП.-0-