Кожны другі жыхар Віцебскай вобласці з'яўляецца чытачом публічных бібліятэк

27 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Кожны другі жыхар вобласці з'яўляецца чытачом бібліятэк, паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Мікалай Пашынскі. Чытачамі бібліятэк з'яўляюцца больш за 600 тыс. чалавек. Пры гэтым калі ў сельскай бібліятэцы ў сярэднім у дзень бывае каля 10 чытачоў, то ў абласной - больш за 1 тыс. Адзіны бібліятэчны фонд у вобласці складае 8,5 млн. экзэмпляраў і ўключае кнігі, часопісы, газеты, кампакт-дыскі, аўдыё- і відэакасеты. На папаўненне фондаў сёлета выдзелена Br3,3 млрд., або 16% бюджэтных сродкаў ад сумы, затрачанай на бягучае ўтрыманне бібліятэк. Разам з тым гэтых сродкаў недастаткова, канстатаваў Мікалай Пашынскі. Большая частка бюджэтных сродкаў (53%) ідзе на падпіску на перыядычныя выданні. У бібліятэках не хапае мастацкай і навукова-папулярнай, дзіцячай літаратуры. Праблемай для бібліятэк застаецца набыццё камп'ютараў. У вобласці камп'ютарызавана толькі 30% бібліятэк. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец запатрабаваў ад упраўлення фінансаў аблвыканкама пры фарміраванні бюджэту на 2010 год прадугледзець істотную падтрымку не толькі галіны культуры, але і адукацыі і аховы здароўя. Акрамя таго, у бліжэйшы час пачнецца праца над праектам рэканструкцыі Віцебскай абласной бібліятэкі ім. Леніна.-0-