Кераміку I-IV стагоддзяў знайшлі на месцы старажытнага гарадзішча пад Верхнядзвінскам

Керамику I-IV веков нашли на месте древнего городища под Верхнедвинском
Студэнты-гісторыкі БДУ знайшлі на месцы старажытнага гарадзішча пад Верхнядзвінскам артэфакты I-IV стагоддзяў, паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта. 



Археалагічныя раскопкі вядуцца на гарадзішчы ў вёсцы Цасты Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. У экспедыцыі прымаюць удзел першакурснікі гістарычнага факультэта БДУ. Раскоп на плошчы 80 кв.м дазволіў знайсці прадметы, якія адлюстроўваюць бытавую культуру плямён балтаў. Сярод знаходак – рыбалоўныя крукі, нажы, шылы, сякеры, прасліца, прадметы ўзбраення. Адкрыты таксама ўпрыгажэнні з жалеза і бронзы: бранзалеты, шпількі, гузікі, бляшкі, пранізкі.

"Велізарная колькасць разнастайнай керамікі. Яна ўся ляпная, але значна адрозніваецца паміж сабой. Частка посуду адносіцца да дняпроўска-дзвінскай археалагічнай культуры і датуецца I-IV стагоддзямі н.э. Ёсць у знойдзенай калекцыі і фрагменты позняй керамікі. Пакуль не атрымалася ўсталяваць яе паходжанне і прыналежнасць да пэўнага насельніцтва", - распавялі ў прэс-службе. Усяго падчас раскопак выяўлена ўжо каля 5 тыс. артэфактаў. Экспедыцыя ў Цастах прадоўжыцца да 24 ліпеня. Кіруюць працай першакурснікаў гістфака старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ Паліна Курловіч, выкладчык той жа кафедры Уладзімір Плавінскі і дацэнт кафедры крыніцазнаўства ВНУ Вольга Ліпніцкая. Археолагі плануюць выявіць печ-даменную, жыллёвыя і гаспадарчыя аб'екты. Канкрэтную перыядызацыю знойдзеных артэфактаў дапамогуць усталяваць далейшыя навуковыя даследаванні. Як адзначылі ў БДУ, гэта гарадзішча даследавалася ў пачатку 1980-х гадоў, з таго часу археалагічныя раскопкі тут не праводзіліся.


БЕЛТА.