КДБ праводзіць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання на акты тэрарызму

У Мінскай і Віцебскай абласцях Камітэт дзяржаўнай бяспекі з 5 студзеня праводзіць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму.

У мерапрыемствах задзейнічаны падраздзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Узброеных сіл, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншых дзяржаўных органаў.

Па сцэнарыі вучэнняў плануецца задзейнічаць ваенную тэхніку.

"БЕЛТА"