КДК Беларусі станоўча ацэньвае ход падрыхтоўкі гаспадарак да пасяўной

18 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Камітэт дзяржкантролю Беларусі ў цэлым станоўча ацэньвае ход падрыхтоўкі гаспадарак краіны да вясновых палявых работ. Пра гэта паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня КДК Зенон Ломаць, які ў Віцебску правёў прамую лінію з жыхарамі вобласці. Цяпер КДК займаецца вывучэннем пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай гаспадарак да пасяўной кампаніі, праводзячы адпаведныя рэйды. "У цэлым сітуацыя складваецца больш-менш нармальная, хоць ёсць пытанні па рамонце тэхнікі, але і ёсць час для таго, каб добра падрыхтаваць яе да працы", - адзначыў Зенон Ломаць. Разам з тым ён дадаў, што зацягваць гэты працэс недапушчальна, бо лік пайшоў ужо не на дні, а на гадзіны да пачатку пасяўной.-0-