КДК адзначае недахопы ў рабоце наглядных органаў Віцебскай вобласці

11 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. КДК выявіў шэраг недахопаў у працы наглядных органаў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці. Пытанне выканання кантралюючымі і нагляднымі органамі рэгіёна патрабаванняў указа №510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" і меры па павышэнні эфектыўнасці іх дзейнасці ў святле Дырэктывы №4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь" быў разгледжаны на пасяджэнні калегіі ведамства. У асноўным у перыяд з 2010 года наглядныя органы Віцебскай вобласці забяспечылі рэалізацыю патрабаванняў указа па арганізацыі і правядзенні праверак. Значна скарацілася іх колькасць, забяспечана каардынацыя дзейнасці. Разам з тым адзначаецца шэраг істотных недахопаў і парушэнняў у планаванні, арганізацыі, ажыццяўленні нагляднай дзейнасці і прафілактычнай працы. Так, застаецца высокай колькасць праверак, запланаваных і праведзеных нагляднымі органамі вобласці. Напрыклад, у першым паўгоддзі гэтага года наглядныя органы вобласці плануюць правесці 4,4 тыс. планавых праверак, або 60% агульнай колькасці. У парушэнне ўстаноўленага парадку пры выкананні каардынацыйных планаў асобныя наглядныя органы не накіроўвалі ў КДК Віцебскай вобласці паведамленні аб выключэнні з каардынацыйных планаў праверак, неабходнасць у правядзенні якіх адпала. Дапускаліся парушэнні пры прызначэнні і правядзенні праверак. У прыватнасці, у першым паўгоддзі 2010 года Камітэтам дзяржкантролю вобласці быў устаноўлены адзін факт правядзення праверкі і прадухілена правядзенне 9 праверак суб'ектаў, з дня рэгістрацыі якіх прайшло менш за два гады. Выяўлены факты невыканання патрабаванняў заканадаўства пры афармленні матэрыялаў праверак (прадпісанняў, актаў). У шэрагу выпадкаў адсутнічаў належны кантроль з боку службовых асоб правераных наглядных органаў за выкананнем прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў, вынесеных правераным суб'ектам. За дапушчаныя парушэнні пры запаўненні кніг уліку праверак, прызначэнні і правядзенні праверак, фарміраванні і выкананні каардынацыйных планаў кантрольнай (нагляднай) дзейнасці Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў 2010 годзе да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 31 службовая асоба, за студзень-красавік гэтага года - 24. Пры гэтым 89% усіх прыцягнутых да адказнасці службовых асоб з'яўляюцца прадстаўнікамі наглядных органаў. Акрамя таго, кіраўнікам наглядных органаў Віцебскай вобласці даручана прыняць вычарпальныя меры, накіраваныя на недапушчэнне падобных парушэнняў у далейшым і безумоўнае выкананне патрабаванняў указа №510 і палажэнняў Дырэктывы №4.-0-