КДК Віцебскай вобласці ў 2010 годзе праверыў 250 гандлёвых аб'ектаў і на ўсіх выявіў парушэнні

18 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло – БЕЛТА/. Парушэнні рэалізацыі тавараў у 2010 годзе выяўлены супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці ва ўсіх 250 правераных гандлёвых аб'ектах рэгіёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў КДК вобласці. Вынікі кантрольных мерапрыемстваў сведчаць аб недастатковым выкарыстанні мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі рычагоў уплыву на працэс гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, лічаць у КДК. З правераных 250 гандлёвых аб'ектаў у 201 (80,4%) не выконваліся патрабаванні да якасці рэалізуемых тавараў, забракавана тавараў на суму Br23,1 млн.; у 159 (63,6%) – пакупнікам не была прадастаўлена неабходная інфармацыя аб таварах, у 117 (46,8%) – парушаліся санітарныя нормы і правілы. За 2010 год ва ўсіх 89 правераных магазінах і аб'ектах грамадскага харчавання спажывецкай кааперацыі вобласці выяўлены парушэнні дзеючага заканадаўства. Забаронена рэалізацыя не якасных тавараў на суму Br10,6 млн. На думку супрацоўнікаў КДК, адной з прычын парушэнняў з'яўляецца адсутнасць дзейснага кантролю, нягледзячы на наяўнасць у сістэме спажывецкай кааперацыі ведамаснага кантролю, а таксама замацаванага за кожным магазінам работніка райпо. Крыклівыя факты парушэнняў правілаў гандлю былі выяўлены ў ходзе праверкі сямі гандлёвых аб'ектаў Шумілінскага райпо ў снежні 2010 года. У кожным з правераных аб'ектаў рознічнага гандлю ў продаж былі дапушчаны тавары з пратэрмінаванымі (часам да 8,5 месяца) тэрмінамі прыдатнасці, у чатырох – не былі выкананы санітарныя нормы і правілы пры захоўванні і рэалізацыі харчовых прадуктаў, у двух – да пакупнікоў не была даведзена неабходная інфармацыя аб таварах, у адным – не выконваўся асартыментны пералік тавараў. Па выніках праверак у 2010 годзе да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты больш за 400 чалавек, у тым ліку 20 вызвалены ад займаемых пасад, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 652 правапарушальнікі з накладаннем штрафаў на суму Br81,5 млн., з суб'ектаў гаспадарання спагнана Br74,8 млн. -0-