КДКА Віцебскай вобласці ў 2012 годзе выявіла 32 юрыдычныя асобы, якія парушаюць парадак знешнегандлёвых аперацый
Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці і ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў у 2012 годзе выявілі 32 юрыдычныя асобы, якія парушаюць парадак ажыццяўлення знешнегандлёвых аперацый, паведамілі БЕЛТА ў кантрольным ведамстве.
Па дадзеных кантралёраў, з парушэннем тэрміну па экспартных аперацыях паступіла 28,9 млн. расійскіх рублёў, 23,2 тыс. еўра і $64,7 тыс., не забяспечана паступленне валюты ў суме 51,2 млн. расійскіх рублёў, 25 тыс. еўра і $288,2 тыс., не атрымана аплата ў суме Br192,2 млн. за аказаныя нерэзідэнтам паслугі. З перавышэннем устаноўленых тэрмінаў паступілі тавары па імпарце на суму 5,8 млн. расійскіх рублёў і 2,4 млн. еўра. Не забяспечана паступленне імпартуемых тавараў на Br879,7 млн. і 353,5 тыс. еўра.
Так, праверкай Аршанскага льнокамбіната ўстаноўлена, што па 15 знешнегандлёвых аперацыях не забяспечана своечасовае паступленне грашовых сродкаў па экспарце або завяршэнне знешнегандлёвых аперацый іншым прадугледжаным заканадаўчымі актамі спосабам на агульную суму 10,5 млн. расійскіх рублёў і $54,2 тыс. Факты перавышэння тэрмінаў завяршэння па 34 знешнегандлёвых аперацыях пры экспарце выяўлены ў сумесным беларуска-расійскім прадпрыемстве "Белвест".
Праверкай ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" устаноўлена невыкананне завяршэння ў поўным аб'ёме знешнегандлёвых аперацый пры экспарце ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін, альбо спынення абавязацельстваў іншым прадугледжаным спосабам, з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі па таварах, адгружаных яшчэ ў 2009-2010 гадах, на агульную суму 12,8 млн. расійскіх рублёў. Да цяперашняга часу сродкі не вернуты. У КДК адзначылі, што статутам таварыства, зацверджаным агульным сходам акцыянераў, рашэнне аб пастаўках прадукцыі за межы Рэспублікі Беларусь без папярэдняй аплаты тавараў адносіцца да кампетэнцыі дырэкцыі таварыства, тады як пасяджэнні дырэкцыі па дадзеных пытаннях не праводзіліся. Падпісанне дагавораў, якія не прадугледжваюць папярэднюю аплату, а таксама ўнясенне змен у дагаворы ў частцы змены ўмоў аплаты - з папярэдняй на аплату з адтэрміноўкай плацяжу - ажыццяўлялася службовымі асобамі ААТ "Аршанскі МКК" з перавышэннем іх паўнамоцтваў. Па дадзеных фактах у 2012 годзе ў дачыненні да намесніка генеральнага дырэктара па маркетынгу і збыце ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 426 КК РБ (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).
Усяго ў 2012 годзе за дапушчаныя пры ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці парушэнні 27 юрыдычных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на агульную суму Br12 498,3 млн., 24 фізічных асоб - на суму Br5,5 млн. З юрыдычных асоб спагнаны адміністрацыйныя штрафы на суму Br1,8 млрд., з фізічных асоб - Br4,3 млн.