Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе вернікаў, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!

Нараджэнне Хрыстова – сямейнае свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх, атуленыя іх пяшчотай і клопатам. У час калядных дзён мы адчуваем непарыўную сувязь пакаленняў, як ніколі разумеем патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці.

Святочныя ўрачыстасці напаўняюць нас чыстымі думкамі, натхняюць на добрыя справы і міласэрнасць. У гэтыя дні мы імкнемся да згоды і ўзаемаразумення.

Няхай святочны настрой стане невычэрпнай крыніцай сіл для працы, творчасці і стасункаў з блізкімі. Жадаем спакою для душы, моцнага здароўя для цела, дабрабыту, шчасця і згоды кожнай сям’і.

З Нараджэннем Хрыстовым!

З павагай,

Аляксандр Субоцін, Уладзімір Цярэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                          Савета дэпутатаў