Кітай выступае супраць умяшання любой дзяржавы ва ўнутраныя справы Беларусі пад якім бы то ні было нагодай
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскі бок падтрымлівае намаганні беларускага боку па забеспячэнні грамадскага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і выступае супраць умяшання любой дзяржавы ва ўнутраныя справы Беларусі пад якім бы то ні было нагодай. Аб гэтым гаворыцца ў сумесным камуніке, прынятым па выніках афіцыйнага візіту ў Беларусь намесніка старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кітайскі бок зноў пацвердзіў павагу і разуменне шляху развіцця, абранага беларускім народам у адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі сваёй краіны, а таксама праводзімай Беларуссю сацыяльна-арыентаванай унутранай і шматвектарнай знешняй палітыкі.
У сваю чаргу беларускі бок пацвердзіў прыхільнасць палітыцы "адзінага Кітая", выступаючы супраць уступлення Тайваня ў любыя міжнародныя арганізацыі, членамі якіх могуць быць толькі суверэнныя дзяржавы, і бярэ на сябе абавязацельствы не ўстанаўліваць якіх-небудзь афіцыйных кантактаў з Тайванем. "Беларускі бок падтрымлівае мірнае развіццё адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва і справу мірнага аб'яднання Кітая, зыходзячы з таго, што тайваньскае пытанне з'яўляецца ўнутранай справай Кітая, умяшацца ў якую не маюць права ніякія сілы звонку", - гаворыцца ў камуніке.
Беларускі бок адзначае, што Тыбет і Сіньцзян з'яўляюцца неад'емнымі часткамі кітайскай тэрыторыі, рашуча выступае супраць умяшання любой краіны ва ўнутраныя справы Кітая з выкарыстаннем пытанняў, звязаных з Тыбетам і Сіньцзянам.
У дакуменце таксама адзначана, што ўзаемная падтрымка Беларусі і Кітая па пытаннях, якія закранаюць жыццёва важныя інтарэсы, з'яўляецца яскравым адлюстраваннем высокага ўзроўню палітычнага даверу паміж дзвюма дзяржавамі.
Бакі зноў пацвердзілі імкненне да цеснага супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, навукі, культуры, моладзевай палітыкі і турызму з мэтай умацавання ўзаемаразумення двух народаў і сацыяльнай асновы беларуска-кітайскай дружбы. Бакі дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва вышэйшых навучальных устаноў, будуць стымуляваць вывучэнне кітайскай і беларускай моў і абмен лінгвістамі паміж ВНУ.-0-