Кітайская карпарацыя Fohow умацоўвае сувязі з Віцебскам для збліжэння ўсходняй і заходняй медыцыны

Сотрудніцтва карпарацыі Fohow з аховай здароўя Віцебскай вобласці дазволіць зблізіць ідэі кітайскай і заходняй медыцыны і разам удасканальваць тэхналогіі аздараўлення і лячэння. Такое меркаванне выказала генеральны дырэктар Маскоўскага філіяла кітайскай карпарацыі Fohow Сяо Чуньлі.

Учора ў Віцебску пачаў працу V Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" з удзелам замежных дэлегацый амаль з 20 краін. Адной з важных падзей у першы дзень форуму стала падпісанне чатырох пагадненняў аб супрацоўніцтве. У тым ліку замацавалі дамоўленасці аб партнёрскіх адносінах прадстаўнікі кітайскай карпарацыі Fohow і Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу.

"Я была рада, калі ў лістападзе мінулага года наша карпарацыя заключыла пагадненне з віцебскім медуніверсітэтам аб доўгатэрміновым стратэгічным супрацоўніцтве і сумеснай навукова-даследчай дзейнасці. Мы зрабілі разам праект у галіне аздараўленчага харчавання, правялі клінічныя выпрабаванні і атрымалі добрыя вынікі. Будзем працягваць супрацоўніцтва і цяпер умацуем сувязі з Віцебскам праз цэнтр маркетынгу, каб рабіць новыя медыцынскія праекты, абменьвацца інавацыйнымі тэхналогіямі аздараўлення", - патлумачыла Сяо Чуньлі.

Азнаёміцца падрабязней з практыкамі камбінаванага аздараўлення пры дапамозе кітайскай і еўрапейскай медыцыны можна ў першы дзень форуму на семінары-практыкуме "Жыватворная сіла дыхання". Гэта сумесны праект НДІ аздараўленчага харчавання Ян-Шэн Fohow (КНР) і кафедры медыцынскай рэабілітацыі ВДМУ. Таксама арганізавана выстава найноўшых інавацыйных распрацовак кітайскага навукова-даследчага інстытута. Як патлумачыла кіраўнік прадстаўніцтва карпарацыі Fohow у Беларусі Ліённа Футчык, на семінары адбудзецца прэзентацыя вынікаў клінічных даследаванняў, якія даказваюць важнасць сістэмнага падыходу да аздараўлення. Прапанаваная канцэпцыя аднаўлення арганізма заснавана на рэцэптах 2-тысячагадовай даўніны, удасканаленых з дапамогай новых тэхналогій, а таксама на разуменні еднасці чалавека з прыродай і яе кампанентамі. Таксама прадстаўнікі кафедры медыцынскай рэабілітацыі ВДМУ, тэрапеўты і іншыя спецыялісты раскажуцьпра прыродную араатэрапію, тэорыю У-Сін і практычнае прымяненне тэорый Ян-Шэн (культывацыя жыцця і захаванне здароўя) і У-Сін (тэорыя аб пяці элементах-стыхіях), дадуць майстар-клас па дыхальнай гімнастыцы.

Кацярына Князева - БЕЛТА.