Кітайцы і ліванцы калядавалі ў Віцебскім раёне

Китайцы и ливанцы колядовали в Витебском районе
Удзельнікамі аднаго з самых яркіх і самабытных народных абрадаў – калядавання – сталі замежныя студэнты віцебскіх ВНУ. Пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі прадстаўнікі Кітая, Лівана, Палесціны і Іарданіі змаглі ў аграгарадку Мазалава Віцебскага раёна. Забаўляльную праграму «Разам у Новы год» для іх падрыхтавалі мясцовыя работнікі культуры.

На сустрэчу да галоўнага зімовага чараўніка Дзядулі Мароза і яго ўнучкі Снягурачкі замежным гасцям давялося дабірацца, пераадольваючы выпрабаванні, падрыхтаваныя Бабай Ягой і Кікімарай. Актыўныя гульні на свежым паветры не толькі стварылі святочны настрой, але і дазволілі сагрэцца ў марозны дзень. У кампаніі з казачнымі персанажамі студэнты далучыліся да ражаных і пад гукі народных песень прайшлі па населеным пункце.

Фота Антона Сцепанішчава– Для замежных навучэнцаў падобныя мерапрыемствы маюць асаблівае значэнне, бо ў Беларусь яны прыязджаюць не толькі атрымаць прафесію, але і пазнаёміцца з культурай і гісторыяй нашай краіны, – распавядае Галіна Чарнецкая, выкладчык рускай мовы як замежнай Віцебскай ветэрынарнай акадэміі.

Сваімі ўражаннямі падзяліўся студэнт 3-га курса ВДУ імя П. Машэрава Ян Мін. Больш за ўсё маладога чалавека, які вучыцца на выкладчыка музыкі, здзівілі артысты ансамбля «Вераснянка»:

Фота Антона Сцепанішчава– Нягледзячы на моцны мароз, яны вельмі добра спявалі і гралі на баяне. У нас у Кітаі Новы год адзначаюць па-іншаму, але вашы традыцыі мне таксама падабаюцца, асабліва народная музыка і дранікі.

Безумоўна, без традыцыйнай беларускай стравы не абышлося – ёю гасцінныя гаспадары частавалі калядоўшчыкаў. У праграме для гасцей таксама былі экскурсія па этнавыставе і майстар-клас па вырабе калядных паштовак у тэхніцы выцінанкі.

Наталля Камлёва, "Віцебскія весці"