Кітайцы павышалі кваліфікацыю ва ўніверсітэце Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта

Китайцы повышали квалификацию в Витебском технологическом университете

Кіраўнікі і вядучыя спецыялісты кітайскай акцыянернай кампаніі з абмежаванай адказнасцю «Сhina National Electric Engineering Co. Ltd» прайшлі навучанне на курсах павышэння кваліфікацыі «Ахова працы і заканадаўства аб працы» ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Як распавяла дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кадраў БДТУ Ірына Семянчукова, кітайская кампанія ўдзельнічае ў узвядзенні Віцебскай ГЭС, таму пытанні выканання заканадаўства аб працы і нарматываў бяспечнага ажыццяўлення будаўнічых работ у Рэспубліцы Беларусь набылі асаблівую актуальнасць.

У рамках навучальнай праграмы слухачы з КНР вывучылі спецыфіку беларускага заканадаўства аб працы, расследаванне і ўлік няшчасных выпадкаў на вытворчасці, гігіену працы і вытворчую санітарыю, забеспячэнне электра- і пажарнай бяспекі і іншыя дысцыпліны. Акрамя таго, навучанне у віцебскім ВНУ дазволіла параўнаць існуючыя сістэмы кіравання аховай працы ў Беларусі і КНР. Таксама Ірына Юзефоўна адзначыла, што Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт у будучыні плануе пашырыць спектр адукацыйных праграм для працягу плённага супрацоўніцтва з кітайскай кампаніяй.

Наталля Камлёва, «Віцебскія весці».