Кляновая алея ў гонар 70-годзьдзя вызваленьня будзе закладзена ў Віцебску

Кляновая алея ў гонар 70-годдзя вызвалення будзе закладзена сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у гарвыканкаме. Алея будзе разбіта ў раёне скрыжавання праспекта Перамогі і вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пасадкай зоймуцца супрацоўнікі Віцебскага гарвыканкама, у гонар гадавіны вызвалення яны пасадзяць 70 кляновых дрэўцаў.

У лясгасах Віцебскай вобласці ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе закладзена пяць памятных алей і парк, паведамілі ў Віцебскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні. Памятныя акцыі праходзяць у рамках Тыдня лесу пад дэвізам "Пасадзі сваё дрэва на мірнай зямлі". Асноўныя пасадкі будуць зроблены 12 красавіка. Моладзь, ветэраны, калектывы мясцовых органаў улады, інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аховы жывёльнага і расліннага свету і іншых арганізацый пасадзяць клёны, каштаны, бярозы і лістоўніцы - агулам будзе высаджана амаль 1,4 тыс. дрэў. Алена Ціханава