«Клюб беларусаў» створаны ў Смаленску

«Клуб белорусов» создан в Смоленске

Як вядома, беларусы — адна з самых талерантных, працавітых і добразычлівых нацый. Недзіўна, што выхадцы з прыгожага краю рэк, азёр і лясоў добра адаптуюцца ў іншых краінах, знаходзячы сабе новых сяброў.

Па выніках перапісу насельніцтва 2010 года на Смаленшчыне пражываюць больш за 12 тысяч беларусаў. Іх можна сустрэць на высокіх пасадах у адміністрацыі вобласці, сярод кіраўнікоў раённых, гарадскіх, пасёлкавых утварэнняў, яны паспяхова спраўляюцца з кіраваннем буйнымі арганізацыямі і малымі фірмамі.

У год 1150-годдзя Смаленска нядаўна ў адной з гарадскіх кавярняў сабраліся беларусы, якія ўжо шмат гадоў пражываюць на тэрыторыі Расіі. Падчас сустрэчы было прынята рашэнне аб стварэнні грамадска-дзелавой арганізацыі «Клуб беларусаў Смаленскага краю». Тады ж усе прысутныя аднагалосна выбралі старшыню арганізацыі. Ім стаў Ігар Сакалоў — намеснік начальніка дэпартамента эканамічнага развіцця, інвестыцый знеш

неэканамічнай дзейнасці і прадпрымальніцтва Смаленскай вобласці. Родам Ігар Анатольевіч з Клімавічаў Магілёўскай вобласці, мае тры вышэйшыя адукацыі, прыкладны сем'янін. Адразу пасля абрання яму даручылі падрыхтаваць устаноўчыя дакументы і зарэгістраваць новую грамадскую арганізацыю. У жніўні-верасні гэтага года плануецца правесці канферэнцыю, на якой завершыцца станаўленне Клуба беларусаў Смаленшчыны. На сённяшні дзень у арганізацыі прадугледжаны такія формы ўдзелу, як «<чальнiкi», «ганаровыя чальнiкi», «ганаровыя госці», «госці», «калектыўныя чальнiкi», «беларускі зяць» і «беларуская нявестка».

У арганізацыю могуць уступіць выхадцы з Беларусі, якія нарадзіліся, служылі, працавалі ў гэтай краіне, пражывалі ў рэспубліцы альбо маюць беларускія карані.

Так у Смаленску з'явілася арганізацыя, якая аб'яднала ўраджэнцаў Беларусі, што згуртаваліся, каб дапамагаць кіраўніцтву вобласці, гарадоў і раёнаў умацоўваць міжнацыянальныя сувязі, садзейнічаць інтэграцыйным працэсам саюзнага будаўніцтва, прапагандаваць гісторыю, культуру і дасягненні братніх народаў.

Алег КАНДЫБА, прэзідэнт Маскоўскага клуба беларусаў