Клюб даярак-сямітысячніц створаны ў Віцебскай вобласці
19 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Клуб даярак-сямітысячніц створаны ў Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Руслан Фурашоў.
Поўнапраўнымі членамі клуба сталі 13 даярак з розных гаспадарак вобласці, якія надояць ад сваіх кароў сем і больш тысяч кілаграмаў малака ў год. Як адзначыў Руслан Фурашоў, за чатыры гады рэалізацыі праграмы адраджэння і развіцця вёскі звыш 20 сельгасарганізацый вобласці пераадолелі 6-тысячны рубеж па надоях малака, прытым што сярэднеабласны паказчык склаў 4 тыс. кг малака ад каровы. У студзені-ліпені бягучага года вытворчасць малака ў вобласці ўзрасла на 8,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Росту прадуктыўнасці жывёлагадоўлі ў значнай ступені спрыялі інтэнсіфікацыя вытворчага працэсу, асваенне сучасных тэхналогій утрымання і кармлення жывёл, а таксама рэканструкцыя і тэхперааснашчэнне малочна-таварных ферм. За перыяд рэалізацыі праграмы - з 2005 па 2008 гады - рэканструявана 112 малочна-таварных ферм, 16 комплексаў па вырошчванні свіней, 11 комплексаў па адкорме буйной рагатай жывёлы, 7 птушкафабрык.
У бягучым годзе трэба будзе рэканструяваць 21 малочна-таварную ферму. Плануецца, што ўсе работы будуць завершаны да кастрычніка.-0-