Да Дня пажылых людзей «Белая Русь» наведала Варанецкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў

З нагоды Дня пажылых людзей прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» УП «Віцебскаблгаз» прыехалі з падарункамі ў Воранаўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у Віцебскім раёне.

– Гэта свята дае дадатковую магчымасць яшчэ раз аддаць даніну павагі пакаленню, якое перажыло Вялікую Айчынную, аднаўляла краіну ў пасляваенны перыяд. Прадстаўнікі Віцебскаблгаза, дзе самая вялікая ў нашай вобласці пярвічная арганізацыя «Белай Русі», па сваёй ініцыятыве вырашылі надаць увагу людзям, якія па волі лёсу апынуліся ў доме-інтэрнаце, актывісты пастараліся зрабіць іх жыццё больш камфортным, – падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімір Церанцьеў.

Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў, што з боку дзяржавы робіцца шмат намаганняў, фінансавых і маральных, каб забяспечыць старэйшаму пакаленню годныя ўмовы жыцця, каб тыя, хто апынуўся ў інтэрнатных сацыяльных установах, былі акружаны клопатам, увагай і пражывалі ў абстаноўцы, максімальна набліжанай да хатняй. Актывісты пярвічкі перадалі дырэктару сацыяльнай установы Таццяне Камінскай сучасны шырокафарматны тэлевізар, а таксама падрыхтавалі святочны канцэрт і салодкі стол.

– У нашым доме-інтэрнаце пражываюць 135 чалавек. 65 з іх інваліды, 15 – калясачнікі, астатнія – пажылыя грамадзяне ва ўзросце ад 65 гадоў. Ёсць у нас і дзве даўгажыхаркі, якім ужо больш за сто гадоў, – расказала Таццяна Генадзьеўна, дадаўшы, што такія мерапрыемствы і візіты гасцей дапамагаюць людзям у веку адчуваць сябе патрэбнымі, а такія падарункі дазваляюць асвойваць сучасныя тэхналогіі.

Наталля Камлёва. Фота Антона Сцяпанішчава. «Віцебскія весці».