Коласаўскі тэатр пакажа анлайн «Несцерку» і «Дзікае паляванне караля Стаха»
Тэатральная праграма на гэтым тыдні абяцае быць насычанай. Сёння пакажуць пастаноўку "Несцерка" Віталя Вольскага. Гэта візітная картка тэатра, спектаклю спаўняецца 79 гадоў на коласаўскай сцэне. У запісе галоўную ролю выконвае народны артыст Беларусі і СССР Фёдар Шмакаў.
На наступны дзень гледачоў чакае "Жаніцьба" Мікалая Гогаля (запіс 1996 года), 20 мая пройдзе трансляцыя пастаноўкі "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча (2015), 21 мая - "Дом Бернарды Альбы" Федэрыка Гарсія Лоркі (2013), 22 мая - "Муж і жонка" Аляксандра Фрэдра (2006). 23 мая пакажуць "Ліфт" Юліі Чарняўскай (2013), 24 мая - "Дыліжанс" Уладзіміра Кандрусевіча (2014 год). Доступ да прагляду адкрыты з 8.00 да 23.00.
Спектаклі Коласаўскага тэатра ў сацсетцы аматарам сцэнічнага мастацтва могуць назіраць з пачатку мая. Публіцы ўжо прадстаўлена 17 пастановак па творах беларускіх і замежных аўтараў.