«Кола» ў «шчаслівай трынаццатай»

«Колесо» в «счастливом тринадцатом»

З 12 па 16 чэрвеня ў Маскве прайшоў фестываль-рэканструкцыя гарадскога свята пачатку XX стагоддзя пад назвай «ШЧАСЛІВАЯ ТРЫНАЦЦАЦАЯ». Арганізатары (фестываль праводзіўся па ініцыятыве Музея Масквы), доўга не думаючы, выбралі дату, якая адлічвае роўна сто гадоў назад, гэта значыць 1913 год – год эканамічнага і культурнага росквіту Масквы і Расійскай імперыі, улюбёная кропка адліку савецкай статыстыкі.

Кожны з дзён фестывалю быў прысвечаны пэўнай тэме – тэатр, мастацтва і паэзія, цырк, спорт. І менавіта на першы – «тэатральны» дзень быў запрошаны віцебскі моладзевы тэатр «КОЛЕСА» пад кіраўніцтвам Уладзіславы ЦВІКІ. Казімір МАЛЕВІЧ – значная постаць для абодвух гарадоў – якраз у 1913 годзе выставіў на суд гледачоў свой знакаміты «Чорны квадрат». Як ні дзіўна, але роўна праз сто гадоў гэтая падзея стала адпраўной кропкай для ўдзелу тэатра «КОЛЕСА» ў незвычайным свяце. Адкрывала выступленне «хадзячая» выстава – людзі на хадулях, з супрэматычнымі карцінамі вядомага віцебскага мастака Аляксандра МАЛЕЯ ў руках.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Жывая» экспазіцыя блукала ў натоўпе, завабліваючы людзей на асноўнае дзеянне – непасрэдна сам спектакль. Маладыя артысты «КОЛЕСА» – акцёры і музыканты – паказалі масквічам музычны фарс «ForteПраУТВ», што даслоўна расшыфроўваецца як «гучны праект зацвярджэння новага», па творах дэ Гельдэрода, Бранта, Малевіча, Хармса. І, зыходзячы з рэакцыі гледачоў, якія цалкам запоўнілі невялікі амфітэатр на тэрыторыі Музея Масквы, тэатр «Кола» не дарма прарабіў такі немалы шлях у «белакаменную» і ўнёс свае фарбы ў займальную праграму фестывалю.

Ігар Арцюх
рэдактар аддзела рэкламы
ДПУ «Цэнтр культуры «Віцебск»
Тэл. 37 22 92