Колькасць гадзін на вывучэнне замежных моў у беларускіх школах плануецца павялічыць

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў павялічыць у вучэбных праграмах колькасць гадзін на вывучэнне замежных моў у школах. Такі даручэнне ён даў 5 жніўня падчас даклада міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Так, плануецца павялічыць колькасць заняткаў па замежнай мове на адну гадзіну на тыдзень і ўвесці абавязковы экзамен па гэтым прадмеце па заканчэнні сярэдняй школы. У той жа час Прэзідэнт адзначыў, што гэта змяненне не павінна ісці на шкоду іншым вучэбным прадметам. У школьнай праграме ўстанавіўся пэўны прадметны баланс, устойлівасць якога парушаць непажадана. Аляксандр Лукашэнка лічыць таксама неабходным узмацніць фізічную падрыхтоўку вучняў, арыентуючы на правядзенне заняткаў па фізкультуры і працоўным навучанні ў шосты дзень тыдня. -0-