Колькасць галалёдных траўм у Віцебску з пачатку студзеня павялічылася ў два разы

10 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Колькасць галалёдных траўм у Віцебску з пачатку студзеня ў параўнанні з папярэднім месяцам узрасла ў два разы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў траўматалагічным пункце Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Усяго за мінулы тыдзень па дапамогу ў траўмапункт звярнуліся каля 650 чалавек, у тым ліку траціна пацярпелых - у сувязі з галалёднымі траўмамі. Найбольш часта фіксуюцца пераломы галенастапу і рук. Апроч росту галалёдных траўм зафіксаваны толькі адзін выпадак атрымання халадовай траўмы, канстатавалі ў траўмапункце. Пачатак 2011 года запомніцца жыхарам Віцебскай вобласці багатымі снегападамі. З 1 студзеня кожны дзень быў адзначаны новым рэкордам дня вышыні снежнага покрыва. Усяго за першую дэкаду месяца ў вобласці выпала ад 1,5 да 3,5 дэкадных нормаў ападкаў. У цяперашні час вышыня снежнага покрыва складае ад 25 да 43 см. На працягу бягучага тыдня сіноптыкі прагназуюць няўстойлівы характар надвор'я, пацяпленне днём і мокры снег з дажджом.-0-