Колькасць падатковых праверак у Віцебскай вобласці ў I квартале скарацілася амаль утрая

25 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Колькасць праверак выканання падатковага заканадаўства, праведзеных падатковымі інспекцыямі Віцебскай вобласці ў студзені-сакавіку бягучага года, скарацілася амаль утрая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Усяго было праведзена 1220 падатковых праверак, пры гэтым у 82,1% выпадкаў былі выяўлены парушэнні заканадаўства (у першым квартале 2008 года гэты паказчык склаў 74,2%). Па выніках кантрольных мерапрыемстваў у бюджэт даналічана Br29,1 млрд. Праведзеныя праверкі абгрунтаванасці вяртання падатку на дададзеную вартасць дазволілі прадухіліць незаконнае вяртанне з бюджэту ПДВ суб'ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць экспартныя аперацыі, на суму Br7 млрд., што ў чатыры разы перавышае вынік першага квартала 2008 года. У ходзе аператыўна-рэйдавай работы выведзена з ценявога абароту незаконна атрыманага даходу на суму Br540 млн. Асноўным напрамкам рэйдавай работы з'яўлялася выяўленне і спыненне незаконнай дзейнасці. Устаноўлена амаль 1 тыс. фактаў парушэння заканадаўства, што ў 2,3 раза перавышае аналагічны паказчык за студзень-сакавік 2008 года. У тым ліку больш за 950 грамадзян асуджаны за дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі. Найбольшая колькасць фактаў нелегальнай дзейнасці выяўлена ў сферы будаўнічых і рамонтных работ (152) і аказання паслуг па перавозцы пасажыраў (93). Акрамя таго, падатковыя органы Віцебскай вобласці выявілі 13 суб'ектаў гаспадарання, якія выкарыстоўваюць ценявыя схемы для сыходу ад падаткаабкладання.-0-