Колькасьць зваротаў у гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці ў І квартале скарацілася на траціну
6 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Колькасць зваротаў у гаспадарчы суд Віцебскай вобласці ў студзені-сакавіку 2011 года склала больш за 2,5 тыс. і скарацілася на 30% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела судовай практыкі гаспсуда Вольга Кібісава.
Сярод паступіўшых зваротаў доля іскавых заяў склала 47% (каля 1,2 тыс.), іх колькасць у параўнанні з першым кварталам 2010 года скарацілася на 46%. На долю заяў у парадку загаднага вядзення прыпала каля 38% (каля 970 заяў), што на 2% больш. Адміністрацыйныя справы займаюць 12% (больш за 270) і іх колькасць скарацілася на 10,4%.
У першым квартале прымірыцельная працэдура была адкрыта па 603 справах, што на 45% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З агульнай колькасці спраў па працэдуры пасрэдніцтва ў 83% выпадкаў бакам удалося дасягнуць дамоўленасцей і падпісаць пагадненні аб урэгуляванні спрэчкі.
Упершыню гаспадарчы суд прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці за непавагу да суда (арт.24.1 КоАП) старшыню ліквідацыйных камісій трох сумесным прадпрыемстваў. Службовая асоба аштрафавана на Br280 тыс. за невыкананне пастаноў і ўказанняў суда па справах аб ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання.
"У структуры адміністрацыйнага вядзення значна скарацілася колькасць спраў па шэрагу артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, што ў пэўнай ступені звязана з прыняццем Дырэктывы №4", - адзначылі спецыялісты гаспсуда. Так, у 4,4 раза зменшылася колькасць спраў па арт.12.4 "Парушэнне ўстаноўленага парадку фарміравання і прымянення цэн (тарыфаў)", амаль удвая скарацілася колькасць спраў па арт.12.35 "Парушэнне патрабаванняў аб маркіроўцы тавараў" КоАП. Акрамя таго, за першы квартал абласным гаспсудом спынена ў 4,6 раза менш адміністрацыйных спраў, чым за аналагічны перыяд 2010 года.-0-