Колькасць арганізацый Віцебскай вобласці з узроўнем зарплаты менш за 200 долараў ЗША за чэрвень скарацілася ўдвая

28 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці колькасць арганізацый з узроўнем зарплаты менш за $200 у чэрвені зменшылася ў параўнанні з маем удвая да 68. Пра гэта паведаміў сёння старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Лешчынскі на пасяджэнні абласной калегіі па выніках работы за паўгоддзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У цэлым станоўчая дынаміка росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы ў вобласці па выніках студзеня-чэрвеня захавана. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сярэдняя зарплата ўзрасла на 14%, у тым ліку ў бюджэтнай сферы - на 11,9%, па прадпрыемствах камунальнай уласнасці - на 15,8%. Міжрэгіянальная дыферэнцыяцыя ў аплаце працы знізілася з 2,05 раза ў студзені-чэрвені 2009 года да 1,91 раза ў першым паўгоддзі 2010 года, міжгаліновая - адпаведна з 3,14 раза да 2,56 раза. Самая нізкая зарплата па выніках шасці месяцаў склалася ў Шумілінскім, Браслаўскім, Бешанковіцкім, Шаркаўшчынскім, Дубровенскім раёнах, а ў разрэзе галін народнай гаспадаркі - у работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці, ільноперапрацоўкі, арганізацый бытавога абслугоўвання і гаспадрасчетных устаноў культуры, адзначыў старшыня камітэта.-0-