Колькасць тэрміналаў для безнаяўных плацяжоў у гандлі Віцебскай вобласці ў 2009 годзе вырасла на 53%
11 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Колькасць тэрміналаў для абслугоўвання банкаўскіх пластыкавых картак на аб'ектах гандлю і сэрвісу Віцебскай вобласці, паводле даных на 1 студзеня 2010 года, узрасла на 53% у параўнанні з 1 студзеня 2009 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Віцебскай вобласці.
За год колькасць тэрміналаў, якія забяспечваюць безнаяўныя плацяжы, у арганізацыях гандлю і паслуг павялічылася з 1734 да 2659. У цэлым па вобласці колькасць тэрміналаў узрасла на 37% і дасягнула 4194.
Пашырэнне інфраструктуры абслугоўвання пластыкавых картак паўплывала на рост безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем картак. У агульным аб'ёме аперацый па картках на долю безнаяўных плацяжоў прыпадае 10,2%. Адметная вага безнаяўных разлікаў з дапамогай картак у рознічным тавараабароце і ў аб'ёме платных паслуг павялічылася, згодна з данымі на 1 кастрычніка 2009 года, і склала 4,5% і 8,6% адпаведна.
Паводле даных ГУ Нацбанка па Віцебскай вобласці, у абарачэнні ў жыхароў рэгіёна знаходзіцца 883,3 тыс. штук банкаўскіх пластыкавых картак, што на 33% больш, чым на пачатак 2009 года. Фактычна на 1 тыс. жыхароў прыпадае 698 пластыкавых картак. Разам з павялічэннем колькасці пластыкавых картак, якія знаходзяцца ў абарачэнні, расце інфраструктура. Калі на пачатак 2009 года на 10 тыс. жыхароў прыпадала 24 тэрміналы, то да канца года іх колькасць склала 33, на 14% павялічылася колькасць банкаматаў, на 55% - інфакіёскаў. -0-