Пасяджэнне калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама прайшло на Міёршчыне
Удзел у ёй прыняў першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Ліневіч.
Стартавала мерапрыемства на Дзісненскім рубяжы, адкуль яго ўдзельнікі адправіліся на МТК "Цвеціна" СУП "Цітова".
Анатоль Ліневіч адзначыў, што ў вобласці стаіць задача аднавіць пагалоўе да 1 ліпеня.
- Так павінна быць ва ўсіх, - адзначыў Анатоль Канстанцінавіч, азнаёміўшыся з умовамі ўтрымання жывёлы. Асаблівую ўвагу звярнуў на захаванасць моладзі. А ў гаспадарцы гэты паказчык складае амаль 100 %.