Калегія органаў бяспекі Беларусі і Расіі абмеркавала барацьбу з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам
13 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. 11-е сумесNнае пасяджэнне калегій Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і Федэральнай службы бяспекі Расіі адбылося напярэдадні ў Калінінградзе. Яно прайшло пад кіраўніцтвам старшыні КДБ Беларусі генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава і дырэктара ФСБ Расіі генерала арміі Аляксандра Бортнікава, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў РФ.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шырокі спектр пытанняў узаемна выгаднага супрацоўніцтва, перш за ўсё на напрамку барацьбы з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, трансгранічнай злачыннасцю, кантрабандай наркотыкаў і іх незаконным абаротам. Былі праведзены таксама кансультацыі па іншых пытаннях, якія тычацца забеспячэння бяспекі Беларусі і Расіі.-0-