Калектывы Цэнтра культуры "Віцебск" напярэдадні 8 сакавіка дадуць дзесяць канцэртаў
28 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Калектывы Цэнтра культуры "Віцебск" напярэдадні 8 сакавіка дадуць дзесяць канцэртаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гэтай установе культуры.
Лепшыя творчыя калектывы цэнтра выступяць 4 сакавіка на гарадскім урачыстым вечары, прысвечаным жаночым днём. Яркое шоў з вясёлымі розыгрышамі і конкурсамі "Для Вас, любімыя" 5-6 сакавіка чакае наведвальнікаў арт-кафэ "Маэстра". Падборкай лепшых рамантычных кампазіцый парадуюць жаночую аўдыторыю ды-джэі на моладзевай дыскатэцы ў канцэртнай зале "Віцебск". Праграму для актыўнага сямейнага адпачынку прапануе жыхарам Віцебска комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай арміі. Тут будуць працаваць пракат спартыўнага інвентару, кафэ, адбудуцца жартаўлівыя спаборніцтвы паміж мужчынскімі, жаночымі і дзіцячымі камандамі. Таксама наведвальнікі змогуць пакатацца на конях.
Больш актыўна ў гэтым годзе магчымасцю павіншаваць сваіх работнікаў з дапамогай прафесійных творчых калектываў сталі карыстацца прадпрыемствы і арганізацыі горада, адзначылі ў Цэнтры культуры "Віцебск". Такія канцэрты напярэдадні 8 сакавіка пройдуць на Віцебскім маслаэкстракцыйным заводзе, у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава і ў іншых установах.
Шматлікія святочныя мерапрыемствы ў гонар жанчын і для жанчын адбудуцца ў бліжэйшыя дні паўсюдна ва ўсіх рэгіёнах вобласці, у Дамах культуры будуць арганізаваны ўрачыстыя вечары, у музеях і бібліятэках падрыхтаваны тэматычныя экспазіцыі, дадалі ва ўпраўленні культуры Віцебскага аблвыканкама. -0-