Калекцыю з тысячы кіндэр-цацак сабрала віцяблянка

30 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцяблянка Марына Баранава сабрала калекцыю з тысячы кіндэр-цацак. У яе складзе - цэлыя серыі з дзясяткаў пінгвінянят, жабянят, ільвянят, кітоў, бегемоцікаў, мышанят, свінак і іншай "жывёлы", якую можна знайсці ў шакаладных яйках, расказала ўладальніца цацак карэспандэнту БЕЛТА. Марына пачала збіраць цацкі больш за 10 гадоў таму. Папаўняць калекцыю ёй дапамагалі сваякі, сябры, знаёмыя. У далейшым сваім захапленнем дзяўчына заразіла мужа і чатырохгадовую дачку. Аднак у адрозненне ад мамы маленькая Ксенія аддае перавагу збіраць не жывёл, а герояў рускіх народных казак. Уся калекцыя захоўваецца ў сям'і на паліцах у серванце, а крышталь і посуд, якія традыцыйна займаюць гэтае месца, сціпла зрушаны ў скрыні. Пры гэтым месца ўжо не хапае, зборныя цацкі, напрыклад, даводзіцца захоўваць у скрынках. Самым лепшым падарункам для калекцыянера з'яўляецца чарговы прадмет яго запалу. На Каляды муж падарыў Марыне і дачцэ цэлую ўпакоўку кіндэр-сюрпрызаў. Азнаёміцца з незвычайным зборам Марыны Баранавай можна ў Віцебскім музеі прыватных калекцый, дзе ў цяперашні час прадстаўлена 350 экспанатаў з калекцыі. Выстава працягнецца да лютага.-0-