Калектыўную гаспадарку ў Гарадоцкім раёне і будынкі школы ў Глыбоцкім і Браслаўскім раёнах прадалі на аўкцыёне за базавую велічыню
Комплекс будынкаў былога калгаса, размешчаны ў в.Вялікія Стайкі, Гарадоцкага раёна, выстаўляўся на аўкцыён у першы раз, адразу з устанаўленнем пачатковай цаны роўная 15 базавым велічыням. У склад комплексу ўваходзіць 3 цялятнікі, 3 жывёлагадоўчыя памяшканні, дом жывёлавода, склады, пажарнае дэпо, весавая. На гэту цану знайшлося 2 пакупнікі. У ходзе таргоў цана павялічылася больш чым у 300 разоў і склала 127 тыс. руб. За гэту цану комплекс будынкаў калгаса набыло прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства з в.Пальмінка Гарадоцкага раёна. На новых плошчах плануецца вырошчванне быкоў для павелічэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы прадпрыемства.
Таксама 22 чэрвеня на аўкцыёне прададзены тры будынкі школы з майстэрняй, сараем, прыбіральняй, верандай, размешчаныя па адрасе Глыбоцкі раён, в.Запруддзе, вул.Цэнтральная, 50А. Будынкі школы не выкарыстоўваліся з 2017 года, тады і вырашылі ўцягнуць іх у гаспадарчы абарот шляхам продажу на аўкцыёне. Абвешчаныя за гэты час 7 аўкцыёнаў аказаліся невыніковымі. На гэты раз школа выстаўлялася з устанаўленнем пачатковай цаны роўнай 3 базавым велічыням. На гэту цану знайшоўся адзін пакупнік – фізічная асоба, жыхар г.Мінска, які і набыў яе за 85 руб. Новы ўладальнік плануе выкарыстоўваць набытую школу для развіцця аграэкатурызму Глыбоцкага раёна.
Будынак гаража агульнай плошчай 27 м.кв., размешчаны па адрасе г. Верхнядзвінск, вул. Гагарына, 58В выстаўляўся на аўкцыён у першы раз і быў прададзены за 860 руб. адзінаму пакупніку – фізічнай асобе, жыхарцы Верхнядзвінска.
Будынкі школы, размешчаныя ў в.Карасіна Браслаўскага раёна, ужо ў 13-ы раз выстаўляліся на аўкцыён, на гэты раз з устанаўленнем пачатковай цаны роўнай тром базавым велічыням. У выніку школа была прададзена 85 руб. – фізічнай асобе, жыхару в.Мурмішкі Браслаўскага раёна.
Усяго з пачатку годам камітэтам Віцебскаблмаёмасць праведзены 51 рэзультатыўны аўкцыён, што дазволіла знайсці новых уласнікаў невыкарыстоўванай дзяржаўнай маёмасці і пры гэтым папоўніць бюджэт вобласці на суму больш чым 1,3 млн.руб.