Каманда Бегамльскага лясгаса перамагла ў абласным конкурсе «Лесаруб-2019»

Команда Бегомльского лесхоза победила в областном конкурсе «Лесоруб-2019»

Абласны конкурс «Лесаруб-2019» прайшоў у Оболі Шумілінскага раёна. Прафесійнае майстэрства паказалі лепшыя 19 каманд Віцебшчыны. Неафіцыйна ў турніры прыняла ўдзел таксама юніёрская зборная Міністэрства лясной гаспадаркі.

Арэнай яго правядзення стала пляцоўка Обольскай сярэдняй школы, і толькі адзін з этапаў прадугледжваў выезд непасрэдна ў лясныя ўгоддзі. А ўсяго іх было пяць: валка драўніны, замена ланцуга ў бензапіле на час, дакладнасць распілоўкі, раскряжевка камбінаваным рэзам, абрэзка сучкоў, эстафета.

Пераможцы выявіліся ў напружанай барацьбе. Лепшыя ў асабістым заліку – вальшчыкі Аляксандр Смехоўскі з Глыбокага і Аляксандр Юковіч з Бегамля Докшыцкага раёна.

Першымі ў камандным заліку сталі прадстаўнікі Бегамльскага лясгаса, якія ўжо не раз займалі вышэйшую прыступку п'едэстала на падобных спаборніцтвах. Другое і трэцяе месцы – адпаведна за расонскімі і глыбокскімі майстрамі.

Гэта мужчынскае рамяство ўжо даўно ператварылася ў адзін з прыкладных відаў спорту, са сваімі нарматывамі і строгімі правіламі. Такія спаборніцтвы праводзяцца па ўсім свеце, ёсць міжнародны чэмпіянат, дзе выяўляюцца лепшыя майстры планеты. Другі год тытул наймацнейшых у Еўропе ўтрымлівае зборная Міністэрства лясной гаспадаркі нашай краіны. Што тычыцца лідараў абласнога першынства, то ў іх ёсць усе шанцы пазмагацца за месца ў праслаўленай камандзе зорак.

"Віцебскія весці".