Каманда камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама перамагла ў рэспубліканскай галіновай спартакіядзе

19-21 мая 2017 года на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы» прайшла Рэспубліканская галіновая спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Праграма спартакіяды ўключала спаборніцтвы па настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, валейболе.

У спартакіядзе прынялі ўдзел 17 каманд, якія прадстаўлялі цэнтральны апарат Міністэрства, сістэму камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, а таксама дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству. Агульная колькасць удзельнікаў спартакіяды склала больш за 200 чалавек.

Пераможцам спартакіяды ў камандным заліку і ва ўсіх відах спаборніцтваў стала каманда камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Акрамя таго, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама па выніках работы за 2016 год быў прызнаны лепшым у рэспубліцы.

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.