Каманда РУП «Віцебскэнерга» перамагла ў рэспубліканскім турніры сярод добраахвотных пажарных каманд
На вучэбна-трэніровачнай базе Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС прайшоў рэспубліканскі турнір сярод добраахвотных пажарных каманд.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд, па адной ад кожнай вобласці.
Добраахвотнікі спаборнічалі па двух этапах. На першым тэарэтычным этапе — тэсціраванне, удзельнікі адказвалі на пытанні па ахове працы і тэхніцы бяспекі, у тым ліку пры тушэнні пажараў. Другі этап практычны – добраахвотнікі пераадольвалі паласу з перашкодамі, праходзілі пажарную эстафету 3х100 і выконвалі баявое разгортванне ад мотапомпы.
Па выніках турніру каманда РВУП «Віцебскэнерга» стала пераможцам у пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі, тым часам Арцемій Маскалёў паказаў лепшы вынік і заняў 1-е месца ў дадзеным відзе. Сяргей Добыш замкнуў тройку прызёраў, заваяваўшы бронзу. У камандных відах добраахвотнікі РВУП «Віцебскэнерга» сталі пераможцамі ў эстафеце 3х100 і сярэбранымі прызёрамі ў камандным відзе "баявое разгортванне ад мотапомпы". У агульнакамандным заліку каманда прадпрыемства стала пераможцам рэспубліканскага турніру і заваявала 1-е агульнакаманднае месца.
Таццяна Барысевіч,
старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях.