Каманда Віцебскага аблвыканкама перамагла на «Віцебскай лыжні-2018» у Гарадку
І хоць зіма каляндарная ўжо падыходзіць да канца, у тым, што свята адбудзецца, сумневаў не было: моцныя маразы, багацце снегу і яркае сонца стварылі для яго цудоўную атмасферу. З усіх куткоў вобласці ў Гарадок з'ехаліся прыхільнікі здаровага ладу жыцця. У урачыстай цырымоніі адкрыцця свята прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, яго намеснік Уладзімір Пянін, старшыня Віцебскага гарсавета дэпутатаў Уладзімір Белявіцкі, старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач, начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васіль Захарэвіч.
У самым галоўным спаборніцкім этапе -- лыжнай эстафеце -- прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, сілавых структур, прадпрыемстваў і арганізацый, клубаў па фізічнай культуры і спорце, навучэнцы і жыхары вобласці. Як і ў мінулыя гады, упэўненую перамогу атрымала каманда аблвыканкама, у склад якой увайшлі старшыня Мікалай Шарснёў, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Мікалай Арлоў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў, галоўны спецыяліст сектара турызму ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Вольга Фёдарава. Нагадаем, што гэты ж склад крыху больш чым два тыдні таму стаў трыумфатарам рэспубліканскіх спаборніцтваў «Мінская лыжня».
-- За апошнія гады зроблена нямала для развіцця спорту ў рэгіёне, і мы ўжо пажынаем плады гэтай працы: спартсменамі вобласці ў мінулым годзе на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах заваявана 136 медалёў – гэта лепшы паказчык у рэспубліцы. Трыумфальным стала выступленне выхаванкі сенненскай біятлоннай школы Ірыны Крывко на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане – наша зямлячка стала ўладальніцай залатога медаля, -- падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч у гутарцы з журналістамі. -- Мы будзем працягваць стварэнне і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы: толькі ў гэтым годзе завершым будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчых комплексаў з басейнамі ў Ліёзне і Верхнядзвінску, восенню адкрыем залу для заняткаў батутным спортам – гэта будзе найпрыгажэйшы аб'ект для атлетаў усіх узростаў, дзе змогуць трэніравацца і будучыя чэмпіёны, і элітныя майстры – заваёўнікі вяршынь сусветнага ўзроўню. Акрамя таго, у кожным раёне будзем будаваць спартыўныя пляцоўкі, усталёўваць вулічныя трэнажоры, уладкоўваць залы для заняткаў фізічнай культурай у школах, установах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Далейшае развіццё неабходна, бо спорт фарміруе моцны характар, а заўтра гэты атлет будзе кіраўніком прадпрыемства, кваліфікаваным спецыялістам, такім чынам, мы ідзем да перамог не толькі ў спорце, але і на працоўнай ніве.
На мінулым тыдні каманда Віцебскай вобласці атрымала перамогу ў розыгрышы Кубка Беларускай федэрацыі біятлона, у спаборніцтвах удзельнічалі юнакі і дзяўчаты розных узростаў, пры гэтым слабым звяном стала выступленне самай малодшай групы. Мікалай Шарснёў адзначыў неабходнасць узмацнення падрыхтоўкі юных спартсменаў. З гэтай мэтай па ініцыятыве Мікалая Мікалаевіча праз два тыдні будуць праведзены маштабныя дзіцячыя абласныя спаборніцтвы.
На Віцебшчыне створаны выдатныя ўмовы для заняткаў зімовымі відамі спорту. Дарэчы, каманда гарвыканкама рыхтавалася да ўдзелу ў спаборніцтвах на базе Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе таксама абсталявана добрая траса. Уладзімір Белевіч, які прымаў удзел у эстафеце, у гутарцы з журналістамі падкрэсліў, што ў абласным цэнтры надаецца значная ўвага здароваму ладу жыцця – рэгулярна праводзяцца масавыя спартыўныя святы, і становіцца традыцыяй прыцягваць людзей да масавага спорту кіраўнікам усіх узроўняў асабістым прыкладам.
Дарэчы, нядаўна лыжаролерная траса ў Гарадку абзавесціся стралковым стрэльбішчам з мішэнямі – абавязковым атрыбутам для падрыхтоўкі біятланістаў.
-- На трасе кожныя выхадныя праводзяцца розныя спаборніцтвы. Па буднях тут праходзяць трэніроўкі. Дарэчы, гэта месца стала папулярна і за межамі раёна – наша гасцініца запоўнена пастаяльцамі, -- распавёў старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач. – За год у раёне з'явіліся фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, скаладром, сучасная пляцоўка для варкаўта – жыхары маюць магчымасць удасканальвацца фізічна, аздараўляцца.
І хоць галоўнае ў «Віцебскай лыжні-2018» не спартыўныя дасягненні, а ўдзел, спаборніцкую складавую ніхто не адмяняў -- перамогу ў першым забегу святкавала каманда аблвыканкама, за імі на п'едэстале размясціўся калектыў адміністрацыі Першамайскага раёна, замкнулі тройку лідараў прадстаўнікі Аршанскага райвыканкама. У другім забегу перамога дасталася дружыне, якая прадстаўляла райвыканкам, другімі і трэцімі сталі каманды і раёнаў адпаведна. Сярод сілавых структур першынствавала зборная , «серабро» дасталася камандзе , трэцімі сталі прадстаўнікі .
У праграме свята былі не толькі лыжныя эстафеты і індывідуальныя гонкі, але таксама спаборніцтвы па гіравым спорце, шахматах, шашках, дартсе, перацягванні каната, міні-футболе, армрэстлінгу, зімовая эстафета «Снежныя забавы», у якіх удзельнічалі больш за тысячу жыхароў Віцебшчыны. Кожны мог праявіць сябе ў тым відзе спорту, які яму больш даспадобы. Праводзіліся конкурсы снежных і лядовых фігур.
Увагу гасцей свята прыцягнула выстава ваеннай і пажарнай тэхнікі, якую арганізавалі 103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада і Віцебскае абласное ўпраўленне МНС. Воіны-дэсантнікі прадэманстравалі майстэрства валодання халоднай і агнястрэльнай зброяй.
Не былі забыты і традыцыйныя зімовыя забавы: катанне на каньках і на ватрушках з горак. Знайшліся ахвотныя пракаціцца на незвычайнай саннай каруселі па лёдзе возера. Таксама ў гэты дзень на пляцоўцы побач з лыжаролернай трасай гасцей свята частавалі салдацкай кашай і гарбатай у палявых кухнях. Пакаштаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні і трохі адпачыць можна было на пляцоўках прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Весяло́тную атмасферу свята на працягу ўсяго дня стваралі танцавальныя калектывы вобласці.
"Віцьбічы". Фота газеты "Віцьбічы" і газеты "Віцебскія весці".