Каманда Віцебскага аблвыканкама заваявала срэбра на «Мінскай лыжні-2021»

Команда Витебского облисполкома завоевала серебро на "Минской лыжне-2021"
Гонка прайшла ў Раўбічах. Каманда Віцебскага аблвыканкама саступіла толькі зборнай Кіраўніка дзяржавы, заваяваўшы срэбра. Лідэрам нашай дружыны быў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Кожны ўдзельнік эстафетнай гонкі пераадолеў 2 кіламетры.

— Дапамагла падтрымка родных, многія хварэлі за нас на трыбунах, — сказала ўдзельніца з Віцебскай вобласці Вольга Фёдарава.

— Сёлета была снежная зіма, якая дазволіла нам трэніравацца. Таму каманда знаходзілася ў выдатнай форме. Удалося паказаць максімальны вынік на рэспубліканскім узроўні, — адзначыў яшчэ адзін член зборнай Мікалай Арлоў.

У складзе дружыны Віцебскага аблвыканкама выступалі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Мікалай Арлоў, галоўны спецыяліст сектара турызму ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Вольга Фёдарава і Алена Безлюдава.

Па матэрыялах "Віцебскіх вестак" і БелТА.