Каманда Віцебскай вобласці перамагла на спаборніцтвах па біятлоне ў рамках Алімпійскіх дзён моладзі
Праходзілі спаборніцтвы на базе спартыўнага цэнтра «Раўбічы» пад Мінскам. У індывідуальных відах на рахунку нашых рабят 2 залатыя, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя ўзнагароды.
А на новай лыжаролернай трасе ў Гарадку адбылося моладзевае першынство краіны па лыжных гонках. І тут не было роўных гаспадарам, якія паклалі ў скарбонку сваёй каманды россып медалёў рознай прабы: 7 залатых, 3 сярэбраныя і 4 бронзавыя. Па выніках апошняга турніру на юнацкі чэмпіянат свету, які пройдзе ў пачатку лютага ў казахстанскім Алматы, былі адабраны нашы Ліяна Харашко, Васіль Навумаў і Аляксандр Саладкоў.
Алесь Бынькоў, "Віцебскія весці"