Каманда Віцебскай вобласці стала пераможцам "Мінскай лыжні"
Пачаліся спаборніцтвы з эстафеты 4х2,5 км, у якой змагаліся каманды абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. У выніку лепшы час прадэманстравалі прадстаўнікі Віцебскай вобласці.
На заключным чацвёртым этапе за гэту каманду выступаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Пераможцы прадэманстравалі вельмі высокі для аматарскіх спаборніцтваў вынік, пераадолеўшы дыстанцыю за 27 хв. 46 сек.
"Летась на "Мінскай лыжні" наша каманда таксама заняла першае месца, таму ставілася задача захаваць за сабой лідзіруючыя пазіцыі. Атрымалася гэта зрабіць, таму што мы сур'ёзна рыхтаваліся. Надвор'е на поўначы Беларусі дазволіла нам гэта зрабіць добра", - так пракаментаваў поспех віцебскай дружыны Мікалай Шарстнёў адразу пасля фінішу.
БЕЛТА. Фота з сайта газеты "Віцьбічы".