Каманда Віцебскай вобласці стала пераможцам "Мінскай лыжні - 2017"

Команда Витебской области стала победителем \"Минской лыжни - 2017\"
З самага ранку на сталічнай лыжаролернай трасе ў Веснянцы было шматлюдна. Апасенні арганізатараў у сувязі з умовамі надвор'я былі развеяны сёння лёгкім марозам, слабым снегам і выдатнай трасай. Капрызы прыроды, якія маглі стаць прычынай адмены спартыўнага свята, адышлі на другі план. Удзельнікі маючых адбыцца стартаў актыўна рыхтаваліся ў зоне размінкі.


Прывыкаць да маршруту большасці ўдзельнікаў не давялося: лыжня праходзіць па траекторыі лыжаролернай трасы – таму безлюдна тут ніколі не бывае.

Першымі ў эстафеце сышліся рэгіёны – спачатку ішлі амаль усутыч: па ходзе гонкі наперадзе былі то Мінск, то Брэст… Але ўсё ж у самым зімовым відзе спорту на чале з губернатарам сімвалічна перамагла самая халодная – Віцебская вобласць.

- Мы не ставілі задачу выйграць, ставілі задачу паказаць максімум, на які здольныя. Атрымалася перамагчы, і мы рады, - адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.


Другой фінішную рысу перасекла каманда Брэсцкага аблвыканкама, замкнула тройку прызёраў каманда Мінскага аблвыканкама.


У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў прымалі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

- Спартыўнае свята атрымалася, надвор'е не расчаравала, удзельнікі прадэманстравалі займальную барацьбу на дыстанцыі. Сёння на лыжаролернай трасе ў Веснянцы многія асабістым прыкладам паказалі, як ставяцца да здаровага ладу жыцця. У Беларусі масавыя спартыўныя святы збіраюць усё больш людзей. Каля 2 тыс. выйшлі на дыстанцыю "Мінскай лыжні" - добры паказчык. Радуе, што ўсё больш моладзі ахвотна прымае ўдзел у спартыўных святах, якія праходзяць зараз кожныя выхадныя, гэта дапамагае развіваць спорт і спрыяе ахове здароўя насельніцтва, - адзначыў Васіль Жарко.

Па матэрыялах БЕЛТА і ОНТ.