Каманды Гродзенскай і Віцебскай абласцей сталі пераможцамі спаборніцтваў «Снежны снайпер»
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спортсмены Гродзенскай і Віцебскай абласцей сталі пераможцамі ў камандным заліку рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якія ў пяты раз прайшлі ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
4 сакавіка ў ціры ДАСААФ вызначыліся пераможцы спаборніцтваў у кулявой стральбе, а разам з тым і лідары ў праграме біятлона. Сёння юныя спартсмены выйшлі на мінскую лыжаролерную трасу, дзе ім трэба было пераадолець дыстанцыю даўжынёй 3 кіламетры.
Святочны настрой удзельнікам і заўзятарам стваралі зоркі беларускай эстрады і вядомыя беларускія спартсмены, якія наведалі спаборніцтвы. Падтрымаць юных спартсменаў і ўручыць ім узнагароды прыйшлі новаспечаны ўладальнік статуэткі конкурсу "Трыумф. Героям спорту 2011" стралок Сяргей Мартынаў, уладальнік сярэбранага медаля чэмпіянату свету-2007 у лыжных гонках Леанід Карнеенка і неаднаразовая чэмпіёнка свету біятланістка Алена Зубрылава.
196 удзельнікаў фінальнай стадыі "Снежнага снайпера" выйшлі на старт у новых камплектах экіпіроўкі, атрыманых напярэдадні турніру. Абнаўленне дазволіць дзецям і надалей займацца любімым відам спорту. Прызёры спаборніцтваў атрымалі каштоўныя і памятныя прызы ад арганізатараў спаборніцтваў.
Вынікі камандных спаборніцтваў сярод дзяўчынак і хлопчыкаў у старэйшай узроставай групе (1997-1998 гг. н.):
1. Гродзенская вобласць
2. Магілёўская вобласць
3. Мінская вобласць
4. Віцебская вобласць
5. Гомельская вобласць
6. Мінск
7. Брэсцкая вобласць
Вынікі камандных спаборніцтваў сярод дзяўчынак і хлопчыкаў у малодшай узроставай групе (1999-2000 гг. н.):
1. Віцебская вобласць
2. Магілёўская вобласць
3. Гомельская вобласць
4. Мінская вобласць
5. Гродзенская вобласць
6. Мінск
7. Брэсцкая вобласць
Каманда Гродзенскай вобласці другі год запар перамагае ў старэйшай узроставай групе. Варта адзначыць магіляўчан, якія занялі другую прыступку п'едэстала ў абедзвюх узроставых групах.
Лепшыя вынікі ў стральбе ў сваіх узроставых групах паказалі:
Малодшая група (дзяўчынкі):
1. Целіман Юлія (Гомельская вобласць, 96 балаў з 100 магчымых).
2. Мамчанка Крысціна (Магілёўская вобласць, 94 балы).
3. Адзінец Вікторыя (Мінская вобласць, 94 балы).
Малодшая група (хлопчыкі):
1. Грыбаў Улад (Магілёўская вобласць, 98 балаў).
2. Рудзянок Міхаіл (Гомельская вобласць, 96 балаў).
3. Татарынаў Дзмітрый (Гродзенская вобласць, 94 балы).
Старэйшая група (дзяўчынкі):
1. Кандраценя Жанна (Мінская вобласць, 97 балаў).
2. Бараноўская Марыя (Магілёўская вобласць, 95 балаў).
3. Лісоўская Наталля (Гродзенская вобласць, 95 балаў).
Старэйшая група (хлопчыкі):
1. Белайчук Кірыл (Гомельская вобласць, 97 балаў).
2. Ігнаценка Дзяніс (Магілёўская вобласць, 96 балаў).
3. Брычкоўскі Андрэй (Гродзенская вобласць, 95 балаў).
Прызёрамі ў лыжных гонках на дыстанцыі 3 кіламетры класічным ходам сталі:
Малодшая група (дзяўчынкі):
1. Андрэюк Святлана (Мінск) – 10 мін.12,7 сек.
2. Дубяга Таццяна (Магілёўская вобласць) – 10 мін.36,6 сек.
3. Ерамей Віялета (Гродзенская вобласць) – 10 мін.37,5 сек.
Малодшая група (хлопчыкі):
1. Харытонаў Мікіта (Гомельская вобласць) – 8 мін.45,0 сек.
2. Шпунтаў Ягор (Віцебская вобласць) – 9 мін.3 сек.
3. Мажайскі Мікалай (Мінск) – 9 мін.4,2 сек.
Старэйшая група (дзяўчынкі):
1. Савасцюк Анастасія (Гродзенская вобласць) – 8 мін.56,7 сек.
2. Чырвоная Наталля (Віцебская вобласць) – 9 мін.6,1 сек.
3. Дубіцкая Ульяна (Мінск) – 9 мін.8,7 сек.
Старэйшая група (хлопчыкі):
1. Халяўскі Раман (Мінская вобласць) – 7 мін.53,4 сек.
2. Клябан Яўген (Гродзенская вобласць) – 7 мін.58 сек.
3. Герасімчук Кірыл (Мінская вобласць) – 8 мін.7,1 сек.
Пасля сумавання месцаў, занятых кожным удзельнікам у стральбе і лыжных гонках, вызначыліся пераможцы ў біятлоне. Пры роўнасці балаў улічвалася больш высокае месца, занятае ў лыжных гонках.
Малодшая група (дзяўчынкі):
1. Смык Дар'я (Віцебская вобласць) – 10 балаў (4 месца ў стральбе + 6 месца ў лыжных гонках).
2. Целіман Юлія (Гомельская вобласць) – 10 балаў (1+9).
3. Гаўруцікава Аліна (Віцебская вобласць) – 12 балаў (5+7).
Малодшая група (хлопчыкі):
1. Паракевіч Ягор (Віцебская вобласць) – 8 (4+4).
2. Харытонаў Мікіта (Гомельская вобласць) – 11 (10+1).
3. Чыжэўскі Канстанцін (Віцебская вобласць) – 12 (5+7).
Старэйшая група (дзяўчынкі):
1. Лісоўская Наталля (Гродзенская вобласць) – 10 (3+7).
2. Скобля Наталля (Гродзенская вобласць) – 13 (4+9).
3. Бараноўская Марыя (Магілёўская вобласць) – 16 (2+14).
Старэйшая група (хлопчыкі):
1. Брычкоўскі Андрэй (Гродзенская вобласць) – 7 (3+4).
2. Халяўскі Раман (Мінская вобласць) – 14 (13+1).
3. Пакасенка Уладзіслаў (Гродзенская вобласць) – 16 (8+8).
Арганізатарамі рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі "Снежны снайпер" выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Міністэрства адукацыі Беларусі пры ўдзеле Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама", Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Беларускай федэрацыі біятлона, Беларускай федэрацыі лыжных гонак, Беларускай федэрацыі стралковага спорту.
Партнёры турніру: Беларуская калійная кампанія, Гандлёвы дом БелАЗ, кампанія "Спорт-пары". Генеральны спонсар спаборніцтваў - кампанія "БТ тэлекамунікацыі" закрытага акцыянернага таварыства "Бе