Каманды Віцебскай вобласці падняліся на п'едэстал на спаборніцтвах па хуткасным плаванні ў ластах «Кубак Садружнасці-2013»

Команды Витебской области поднялись на пьедестал на соревнованиях по скоростному плаванию в ластах «Кубок Содружества-2013»

У Палацы водных відаў спорту мінскага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі» прайшлі спаборніцтвы па хуткасным плаванні ў ластах «Кубак Садружнасці-2013».

У Палацы водных відаў спорту мінскага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі» прайшлі спаборніцтвы па хуткасным плаванні ў ластах «Кубак Садружнасці-2013». У спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 300 спартсменаў — 28 каманд з Беларусі, Расіі і Украіны. Плаванне ў ластах з'яўляецца дысцыплінай падводнага спорту, у экіпіроўку атлетаў уваходзяць плавальны касцюм, маска, біласты або моналасты.

Па выніках спаборніцтваў каманда юнакоў Наваполацкай СДЮСТШ ДАСААФ у катэгорыі «В» (1996-1997 год нараджэння) заняла 2-е месца, а каманда дзяўчат той жа школы толькі ў катэгорыі «С» (1998 год нараджэння) задаволілася «бронзай». У асабістым заліку адзначыўся навапалачанін Мікіта Есялёнак, які прыплыў другім і трэцім на дыстанцыях 200 і 400 метраў адпаведна.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтральны савет ДАСААФ Беларусі, спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўна-тэхнічная школа па водных відах спорту ДАСААФ і Беларуская федэрацыя падводнага спорту.

Ірына Кавалёва, спецыяліст Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры ДАСААФ