Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама 14 студзеня 2010 года ў г. Віцебску праводзіць дабрачынную акцыю па перадачы інвалідзійных калясак

11 студзеня, Віцебскі аблвыканкам /Улас. інф./. Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама 14 студзеня 2010 года ў г. Віцебску праводзіць дабрачынную акцыю па перадачы інвалідных калясак, якія паступілі ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі з ЗША, з удзелам валанцёраў гуманітарных праектаў у Рэспубліцы Беларусь міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Сафія», прадстаўнікоў ТДАА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» і студэнтаў-валанцёраў УА «ВДУ ім. П.М. Машэрава». Месца правядзення – Палац спорту, пачатак дабрачыннай акцыі –12.00.