Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама – пераможца за дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы
Па выніках працы за 2019 год камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта прызнаны пераможцам сярод камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама за дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы.
Віншуем усіх работнікаў сацыяльна-працоўнай сферы з высокай узнагародай і за плённую, эфектыўную працу! Жадаем дасягнення новых перамог!