Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама прызнаны лепшым у рэспубліцы ў намінацыі «Забеспячэнне высокіх гарантый сацыяльнай абароны насельніцтва».

Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пянін павіншаваў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, які заняў першае месца сярод камітэтаў рэспублікі ў намінацыі «Забеспячэнне высокіх гарантый сацыяльнай абароны насельніцтва».

Акрамя гэтага, Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў заняў другое месца ў рэспубліканскім аглядзе дамоў-інтэрнатаў дзякуючы пастаноўцы работы па абслугоўванні, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў пражывання пажылых грамадзян і інвалідаў і ахове працы работнікаў.

Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка выказала словы падзякі за прадастаўленую магчымасць дамам-інтэрнатам развівацца: праведзены рэканструкцыя, мадэрнізацыя сацыяльных устаноў. Напрыклад, працягваецца капітальны рамонт Бабініцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Аршанскага раёна, пачынаецца будаўніцтва новага корпуса Аляксандраўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Шаркаўшчынскага раёна, завершаны бягучы рамонт фасада будынка Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, паляпшаюцца і ствараюцца камфортныя і бяспечныя ўмовы як для работнікаў, так і для пражываючых.

"Віцебскія весці"