Камунальнікі Віцебскай вобласці знізілі затраты на аказанне паслуг насельніцтву за тры гады на 17,5%
31 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Выдаткі на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву ў Віцебскай вобласці за апошнія тры гады зніжаны на 17,5%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама.
Замена цеплавых і водаправодных сетак, цеплавая мадэрнізацыя жылля, укараненне пакватэрнага ўліку расходу вады і цяпла, а таксама іншыя мерапрыемствы дазволілі скараціць матэрыяльныя выдаткі на Br20,4 млрд. Пры гэтым выдаткі на водазабеспячэнне скараціліся на Br4,2 млрд., цеплазабеспячэнне - на больш як Br9 млрд.
У бягучым годзе толькі за кошт скарачэння спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў чакаецца эканомія 36,3 тыс.т умоўнага паліва на Br14,5 млрд. У першым паўгоддзі доля мясцовых відаў паліва ў паліўным балансе склала 42%.
Прадпрыемствамі ЖКГ уведзена ў эксплуатацыю 126,3 МВт магутнасцей на мясцовых відах паліва, устаноўлена 155 катлоагрэгатаў, якія працуюць на драўняных адходах.-0-