Камунальныя і прыватныя прадпрыемствы Віцебскай вобласці ў 2009 годзе прыцягнулі ў эканоміку больш за 80 млн. долараў.

15 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Камунальныя і прыватныя прадпрыемствы Віцебскай вобласці ў мінулым годзе прыцягнулі ў эканоміку рэгіёна больш за $80 млн., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны. Аб'ём прамых замежных інвестыцый па выніках 2009 года перавысіў $20 млн. З удзелам замежнага капіталу рэалізоўваліся такія буйныя інвестпраекты, як стварэнне вытворчасці паліўнай шчэпы сумесным прадпрыемствам "Ай-Сі-Эль-Бел", будаўніцтва кампаніяй "Віцебскі двор" забаўляльнага цэнтра Metropark, тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў "Бел-Віт", "Бель-Бімба", "Віцебская лесапільня". З выкарыстаннем пазык замежнага партнёра беларуска-расійскае сельгаспрадпрыемства "Дзярносельскі-Гарадок" вядзе стварэнне лагістычнага цэнтра прыёмкі, сартавання, пакавання і часовага захоўвання сельгаспрадукцыі. Замежныя банкі працягваюць крэдытаванне праектаў рэканструкцыі вытворчасці і тэхпераўзбраення перапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты", набываецца сельгастэхніка для сельгасарганізацый. На трох інвестыцыйных форумах, якія прайшлі ў вобласці ў 2009 годзе, былі падпісаны 60 пагадненняў і дагавораў аб двухбаковым супрацоўніцтве на суму больш за $350 млн. Як адзначыў Канстанцін Чорны, па выніках работы з замежнымі інвестарамі ў мінулым годзе былі створаны больш за 30 камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі. Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна на 2010 год прадугледжана прыцягненне ў эканоміку вобласці больш за $300 млн. замежных інвестыцый. З выкарыстаннем знешніх крыніц запланавана рэалізацыя праектаў па стварэнні вытворчасці парызваных сценавых матэрыялаў на Обальскім керамічным заводзе, развіццё турыстычнай і спартыўнай інфраструктуры, стварэнне лагістычнага цэнтра кампаніяй "Табакінвест".-0-