Камунальныя службы Віцебска абяцаюць працягнуць ацяпляльны сезон на 5-10 дзён

30 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Камунальныя службы Віцебска абяцаюць працягнуць ацяпляльны сезон у жылым сектары на 5-10 дзён у параўнанні з мінулым годам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім гарвыканкаме. У адпаведнасці з нарматывамі цэнтралізаванае ацяпленне ў жылым сектары адключаецца, калі сярэднесутачная тэмпература вонкавага паветра ўстойліва на працягу 5 дзён трымаецца на ўзроўні плюс 8 градусаў. Пакуль, абапіраючыся на папярэднія прагнозы сіноптыкаў, гарвыканкам плануе завяршыць ацяпляльны сезон 25 красавіка - зацяжная вясна дае аб сабе знаць. У абласным упраўленні ЖКГ адзначылі, што ў гэтай зімой агульнае спажыванне цяпла ў сувязі з маразамі павялічылася прыкладна на 40% у параўнанні з мінулым годам. Спажыванне мясцовых відаў паліва з пачатку года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам узрасло на 8 тыс.т умоўнага паліва і склала 48 тыс.т.у.п. У паліўным балансе вобласці на долю МВП прыпадае 44%. -0-