Камунальнікі Віцебска скарысталіся снежным тайм-аўтам і перайшлі на кругласутачную працу
4 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Жыллёва-камунальныя службы Віцебска скарысталіся тайм-аўтам, які ўзялі снегапады, і перайшлі на кругласутачную працу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім гарвыканкаме.
Сёння ў абласным цэнтры на расчыстцы снежных гурбаў у дварах працуюць больш за 1 тыс. дворнікаў і звыш 20 адзінак тэхнікі. У адлігу асаблівую небяспеку ўяўляюць галалёд і сосулькі на дахах, узрастае небяспека сыходу снежных шапак з даху. Для папярэджання надзвычайных здарэнняў камунальнікі прыцягнулі да ачысткі дахаў 8 брыгад альпіністаў і 13 адзінак тэхнікі.
Паводле звестак гарадскога ўпраўлення ЖКГ, за зіму было ачышчана амаль 2 тыс. дахаў - больш за 250 тыс. кв.м.
У Віцебскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведамілі, што ў гэтай зімой у абласным цэнтры зафіксавана рэкордная вышыня снежнага покрыва - 49 см. У бліжэйшыя выхадныя сіноптыкі прагназуюць, што пацяпленне працягнецца, а ападкі будуць пераважна ў выглядзе дажджу. -0-